У сталічным літаратурным музеі Максіма Багдановіча адзначылі дзень нараджэння паэта
2022-12-10 14:37
У сталічным літаратурным музеі Максіма Багдановіча адзначылі 131-ыя ўгодкі з дня нараджэння паэта выставай і канцэртам.
Распавядае стрыечная ўнучатая пляменніца Максіма Багдановіча Вольга Дашкоўская:
– Раніцай згадаліся вершы, якія чыталі каля ягонага помніка – ягоныя апошнія радкі. Тое, што нас аб’ядноўвае, што мы “разам ляцім да зор”, яно больш моцнае, чым тое, што нас раз’ядноўвае… Ну, а сёння нам абяцаюць цудоўную музыку. Я думаю, мы зможам уявіць сябе ў гасцёўні сям’і Багдановічаў, якія запрасілі нас з нагоды дня нараджэння іх геніяльнага сына.
У святкаванні дня нараджэння класіка ў музеі даў канцэрт “Музыка жыцця” ансамбль “Классік-авангард”. Рэпертуар музычных твораў пэўным чынам “рыфмаваўся” з дэкламацыяй вершаў паэта.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск