be
epub

У Талачын і назад

Шульман Давід
Апавяданне

Міша Абрамовіч, нягледзячы на такое гаваркое прозві­шча, не быў яўрэем. Лічыў сабе каталіком. Але тут ён рабіў па-яўрэйску: у іудзеяў твая прыналежнасць да яўрэйства ідзе ад маці. Мішава мама, мадам Стася Абрамовіч, была палячкай, каталічкай. А бацька Пётр быў атэістам, у пашпарце пісаўся рускім. І вельмі не любіў папоў. Бацькі ўжо даўно жылі толькі ў памяці Мішы. Бо два дні таму ён адзначыў свае семдзесят два гады. Седзячы ў рэстаране ў сваёй ужо негустой кампаніі, Міша ўспомніў бацькоў. Па правілах маці, вядома ж, трэба было называць “пані Абрамовіч”. Але Стасі падабалася “мадам”. Таму што ў мястэчку, дзе яна жыла да замуства, усе жанчыны былі мадамамі: аптэкарка мадам Брайніна, настаўніца – мадам Школьнік, краўчыха – мадам Гіперфельд… І нават Насця Сераброва, прадавачка ў сельпо, мадам Насця. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2023 by Давід Шульман; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Шульман Давід, У Талачын і назад. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3 (124) 2023; 53-60 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org