- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У цэнтры Варшавы прайшла традыцыйная акцыя беларускай дыяспары.
Асноўная мэта акцыі: падтрымка палітвязняў. Гэтым разам гаварылі пра журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута, пра суд над “вясноўцамі” і пра астатніх, каго катуюць у зняволенні, кажа арганізатарка акцыі Вольга Паўлава.
– Акцыя ў нас прысвечана найперш суду над Андрэем Пачобутам, па-першае. І па-другое, каб нагадаць людзям, якія выходзяць з турмы і даюць інтэрв’ю, каб насамрэч яны былі больш пільнымі.
Эмацыйным атрымаўся выступ рок-музыкі з Гародні Ігара Банцара. Ён заклікаў усіх аб´яднацца пад адзінай ідэяй: Беларусь у Еўропу.
– Беларусы ходзяць з неанацыстамі. Давайце трымацца таго, што мы хочам жыць у Еўропе, а не ў фашыстоўскай нейкай дыктатуры. Калі мы называем рэжым Лукашэнкі фашыстоўскай дыктатурай, а Пуціна – новым Гітлер, то давайце будзем фільтраваць, і не хадзіць з неанацыстамі.
Пасля завяршэння акцыі людзі разышліся не адразу, абмяркоўвалі планы на будучую акцыю, дзяліліся навінамі.
Беларускае Радыё Рацыя