be
epub

“У тую вясну...”

Быкаў Васіль

У тую вясну мне здорава не пашэнціла – прастудзіўся ў камандзіроўцы, як на ветраным прыпынку чакаў аўтобуса, і захварэў на запаленьне лёгкіх. Два тыдні праляжаў у больніцы, а як выпісаўся, яшчэ колькі часу ня мог давесь­ці да ладу здароўе, і наш мясцком, зважаючы на маю хваробу, выбіў у аблсаўпрофе пуцёўку ў адзін з менскіх беларускіх санаторыяў. Зрэшты, лепшым ён хіба лічыўся ў бюракратычных колах, асаблівага там не было нічога. Апроч хіба будынку – новага, няблага ўсталяванага з адна- і двухпакаёвымі нумарамі. Месца яго таксама было ўдала, з клопатам падабрана – у хваёвым лесе, непадалёк ад чыстай неспрастанай рачулкі; горад таксама быў недалёка. У выходныя некаторыя ездзілі туды на рэйсавым аўтобусе. I ўсё ж тое было для мяне ўдачай – ня кожны з маіх калег меў такую магчымасьць. Тым больш, што кантынгент пацыентаў-кліентаў там таксама быў не абы-які. Наменклатура рэспубліканскага, ну, ня менш, абласнога маштабу. Некаторых там я пазнаваў – з Гарадзенскага выканкама двое, з міністэрства сельскай гаспадаркі загадчык аддзела – грузны, укормлены мужчына, надта, аднак, порсткі і вясёлы для сваіх мусіць перадпенсійных гадоў. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Быкаў Васіль
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2016
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2016 by Дзеяслоў, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Быкаў Васіль, “У тую вясну...”; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (80) 2016; с. 5-17
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org