У Варшаве абмяркоўвалі беларускую ідэнтычнасць
2024-06-27 16:30
Беларусы маюць сваю непаўторную нацыянальную ідэнтычнасць. Пра гэта расказаў этнаграфічны фільм 1930-1980 гадоў. Лекцыя і фільм прайшлі ў Witrynie Domu Wschodniego.
Арганізатар гэтай сустрэчы – расейскі этнограф, прадстаўнік універсітэту Новая Сарбона Вікторыя Васільева.
Па яе меркаванні прадстаўленне этнічнай культуры Беларусі адыгрывала важную ролю ў савецкай унутранай культурнай палітыцы:
– У беларускага этнаграфічнага фільма былі агульнасавецкія рысы. Гэта была адмысловая ідэалагічная рамка. Але пры агульнасавецкіх рысах там ёсць свая беларуская спецыфіка. Яна відавочная. І гэта ў дыскусіі знайшло адлюстраванне. Як фарміравалася беларуская ідэнтычнасць, што азначала прэзентацыя этнічнасці ў выпадку Беларусі, чаму гэта было важна як элемент унутранай культурнай палітыкі ў СССР, стварыць гэтыя коды беларускасці праз рэпрэзентацыю фальклору.
Паводле Вікторыі Васільевай, тэма беларускай ідэнтычнасці, паказаная праз этнаграфічныя фільмы, досыць важная.
У канцы сустрэчы ўзнікла цікавая дыскусія.
Па словах гісторыка Ігара Станкевіча, сумна, што сваёй нацыянальнай ідэнтычнасцю зацікавілася так мала беларусаў Варшавы.
Цалкам матэрыял у гукавым файле.
Беларускае Радыё Рацыя