У Варшаве працягваецца праект «Вольная мова»
2023-03-01 13:45
Праект “Вольная мова” дазваляе ўдзельнікам заняткаў палепшыць свой ровень валодання беларускай мовай. Прэзентацыя праекту адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.
Пра тое, як ладзяцца заняткі, распавёў кіраўнік праекту „Вольная мова” Цімох Акудовіч:
- Мы збіраем групы максімум па 10 чалавек. Знаходзім пад іх валанцёра-беларуса, які актыўна валодае беларускай мовай. І яны збіраюцца раз на тыдзень. Раней мы рабілі такія рандомныя сустрэчы аднаразовыя. Зараз робім цыкл з чатырох сустрэч. Яны збіраюцца раз на тыдзень і гавораць па-беларуску на нейкую простую тэму, каб усім было што пра яе сказаць. Такім чынам людзі проста нагаворваюць сабе неабходныя гадзіны маўлення, каб пачаць вольна гаварыць па-беларуску.
Інфармацыю пра заняткі можна знайсці ў
інстаграм-акаўнце “Вольнай мовы”. Акрамя таго, можна стаць спонсарам праекту і падтрымаць ініцыятыву фінансава.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя