- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шосты лаўрэат прэміі Стральцова не прыехаў у Вільню, застаўся ў Беларусі. Яму яе уручыць удава Стральцова Алена. Перамог сёлета паэт і перакладчык Юрась Пацюпа. Яго кніга мае назву "Рой".
Абвяшчэньнем ляўрэата сёньня ў Вільні пачаўся штогадовы міжнародны паэтычны фэстываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова. Сёлета фэстываль праходзіць 10-12 лютага з удзелам паэтаў зь Беларусі і замежных краін.
Фэстываль будзе ісьці на трох культурных пляцоўках; акрамя паэтычных чытаньняў, адбудуцца абвяшчэньне ляўрэата літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, прэзэнтацыі 100 кніг сэрыі «Паэты плянэты» і 10 новых беларускіх паэтычных зборнікаў.