be
epub

Унутраны горад

Бабкова Вольга
Эсэ

Як жа хочацца скруціцца ракаўкай, згарнуцца шчыльна, абхапіўшы рукамі калені і знерухомець на нейкі час, каб пасля выпрастацца ўдоўжкі, у струнку, расплюшчыць вочы і гуліверскім крокам рушыць у туман. Менавіта так зрабіла мая дачка, калі, праседзеўшы каля вакна ў чужым пад’ездзе на апошнім паверсе, асцярожна выйшла пасля апоўначы на пустую малазнаёмую вуліцу, зацягнутую дымам і гарам ад стрэлаў і выбухаў. Недзе ўнізе цякла Свіслач, значыцца, дом быў у іншым баку. Дзіўная рэч – ісці навобмацак па родным горадзе цёплай жнівеньскай ноччу, пераступаючы ўяўныя цені дрэў ды ліхтароў у маўкліні, ад якой закладала вушы. Праз кароткі час да яе далучыліся двое. Агаломшаны хлопец, што вылез з-пад куста непадалёк Кальварыйскага моста, і грамадзянін Ізраіля, які казаў па-англійску. Утрох яны спусціліся да Нямігі, дзе разышліся моўчкі. Праязджаючы міма таго дома, кожнага разу заву яго пра сябе Домам Евы. (Фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2023 by Вольга Бабкова; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Бабкова Вольга, Унутраны горад. Эсэ; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (122) 2023; 218-224 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org