be
pdf

Урачыстасьць у садзе

Драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя

Кастусь Акула, Натальля Арсеньнева, Антось Галіна, Пётра Крычэўскі, Аўген Кавалеўскі, Лявон Юрэвіч, Янка Юхнавец – аўтары, якія вымушаныя былі пакінуць сваю Бацькаўшчыну. Але і ў далёкай чужыне не адмовіліся ні ад беларускага слова, ні ад беларускай культуры і рабілі ўсё дзеля захавання роднае мовы, роднай літаратуры. У кнізе “Урачыстасьць у садзе” сабраны драматычныя творы гэтых аўтараў і пераклады з іншых моў. Большасьць з апублікаваных у кнізе твораў была друкавана толькі на старонках перыядычных выданняў (на бачынах “Бацькаўшчыны” і “Беларуса”. П’есы пісаліся для беларускага тэатраў дыяспары, для дзіцячых і моладзевых выступленняў. Асобнай часткай кнігі – дадаткам – з’яўляецца даследаванне – разважанне – гісторыя “Беларускага тэатру і драматургіі на эміграцыі” Лявона Юрэвіча, які вельмі падрабязна апісвае тэатральнае жыццё беларускіх эмігрантаў на чужыне. А таксама даецца бібліяграфія драматычных твораў, ды артыкулаў пра тэатр, драматургаў, што з’яўляліся ў перыядычным друку. (Н.Г.)

Выдаўцы і выдавецтвы: Мэдысонт
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны, кніга 14
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2007
  • Рэдактар: Нікіфаровіч Ванкарэм
  • Выдавец: Мэдысонт
  • ISBN: 985-6730-89-9
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Мэмуары
  • Copyright: © 2007 by Нікіфаровіч В., укладаньне, прадмова, Юрэвіч Л., дадатак, Гардзіенка Н., біяграмы., МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», Афармленьне, СТАА «Медисонт»
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org