- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Узяўшы ў рукі ясны ліхтарык, павінны мы крок за крокам абысці мінулае нашай бацькаўшчыны». Напісаўшы гэтыя словы ў 1921 годзе ў прадмове да другога выдання свайго «Кароткага нарыса гісторыі Беларусі», Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі нават уявіць не мог, што вызначаная ім задача паўстане з новай актуальнасцю аж у сярэдзіне 80-х. I гісторыкам у кантэксце новай з'явы, якая атрымае назву перабудовы, зноўку прыйдзецца распальваць амаль патушаны ў змрочную пару сталіншчыны і застою ясны ліхтарык. Каб высвеціць дарогу да праўды гісторыі, ачысціць яе ад свядомых і несвядомых скажэнняў, ілжы, каб аднавіць на скрыжалях яе выкрасленыя, запэцканыя некалі імёны сумленных сыноў народа. (фрагмент)