- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Свае думкі і адчуванні, народжаныя кладаным жыццём сучаснага грамадства, прыносіць народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч на высокі алтар паэзіі. Боль і гнеў, вера і надзея, каханне і захапленне, пяшчота і замілаванне, туга і расчараванне — увесь спектр абвостраных пачуццяў адбізаецца ў лірычных, філасофскіх... Болей »
У новай кнізе публіцыстыкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча змешчаны найбольш значныя артыкулы, прамовы, івтэрв'ю трох апошніх гадоў, а таксама тыя з іх, якія ў свой час па цэнзурных меркаваннях у друк не трапілі. Асноўныя тэмы зборніка — лёс беларускай зямлі, адраджэнне гістарычнай памяці народа... Болей »
Ніна Іванаўна Гілевіч, жонка паэта, добры анёл беларускасці. Кніга памяці, кніга пра асобу, якая па-сутнасці, заўсёды была крыху ў цені, але ўвесь час побач, а ў некаторых справах далёка наперадзе свайго мужа. Маладосць, знаёмства, сумеснае жыццё, змаганне з хваробай. Ніна Гілевіч, якая крочыла праз... Болей »
«На флейце самоты» - кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым — «А святло ўсё ідзе» - лірычныя роздумы пра Бацькаўшчыну і яе лёс, пра часовае і вечнае, пра выпрабаванні для душы і сэрца на жыццёвай дарозе чалавека.... Болей »
Новую кнігу паэзіі Ніла Гілевіча "Сказ пра залатое пёрка" складае грамадзянская лірыка чатырох апошніх гадоў (2001 -2004). Усе вершы ў ёй - пра тое галоўнае, што было і ёсць найпершым клопатам і найвялікшым болем паэта: лёс Бацькаўшчыны і роднае слова.... Болей »
Паэма народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча "Сказ пра Лысую гару" больш за 30 гадоў існавала як твор Францішка Ведзьмака-Лысагорскага. Дзякуючы яркім сатырычным і гратэскавым фарбам яна набыла ў Беларусі незвычайную папулярнасць, стала, бадай, першым паэтычным бэстсэлерам. Цяпер паэма ўпершыню выходзіць... Болей »
Новая кніга паэзіі Ніла Гілевіча «У ноч на Пакровы » — працяг той неспакойнай размовы, якую паэт вядзе з чытачамі не адзін дзесятак гадоў. Галоўны балючы нерв размовы — па ранейшаму лёс Беларусі, беларускай мовы і культуры.... Болей »
Дзякуй Богу, не перасыхае крыніца роднай мовы. Яе жывіць новая плынь маладых творцаў з розных куткоў нашай Беларусі. У гэтым вы пераканаецеся, калі прачытаеце вершы Алеся Бараноўскага. Ён парадуе вас мілагучнасцю паэтычнага радка, шчырасцю пачуцця і празрыстасцю мастацкага вобраза.... Болей »
Творчасць Міхася Башуры добра вядомая беларускім чытачам па шматлікіх публікацыях у перыядычным друку. Паэта турбуюць вечныя тэмы: каханне, сяброўства, здрада, любоў да Радзімы... Часам лірычны свет кнігі парушаюць і філасофскія развагі аўтара. У фантасмагарычным рамане "Трап для сусліка, альбо некрафілічнае... Болей »