- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
16-га гэрвеня 1955 г. пасьля доўгай і цяжкай хваробы памёр у Нью Ёрку Васіль Рагуля — былы беларускі пасол і сэнатар польскага парляманту ў 1920-1930 гадох. Ужо на эміграцыі, у часе прабываньня ў Бэльггі, ён напісаў успаміны, якія гэтым аддаю ў рукі беларускага грамадзтва. Палажэньню беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі ў межах польскае дзяржавы ў пэрыяд 1920-1939 гадоў, ягонаму змаганьню за эканамічныя, культурныя і нацыянальна-дзяржаўныя правы, ў нашым друку няшмат дагэтуль было прысьвечана ўвагі, калі ня лічыць некалькі газэтных, не заўсёды аб'ектыўных артыкулаў.