- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дня 14 кастрычніка 1961 году ў Саўт Рывэры, штату Нью Джэрсі ў ЗШПАмэрыкі, памёр Пётра Палягошка, прыхаджанін мясцовай Беларускай Праваслаўнай Царквы імя Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Ад пачатку акупацыі Беларусі Савецкай Расеяй у 1917 г. і да 1944 г. ён пражываў на ўсходняй Беларусі. 3 собскага горкага дасьведчаньня ён поўнасьцю пазнаў бальшавіцкую ўладу. На твары гэтага ціхага і спакойнага чалавека была выпісана бездань прасьледаў, пакутаў і цярпеньняў, якія ён ператрываў за гэту парў бяз ніякага поваду са свайго боку. Адзіным "праступствам" яго было тое, што праваслаўнае беларускае сумленьне не дазваляла яму стацца камуністым і бязлітасна зьдзеквацца і вынішчаць беларускіх сялян, з якіх ён сам паходзіў.