- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асобныя раздзелы гэтай кнігі ў розныя гады друкавалісяў часопісе «Рыцар Свободы» i газеце «Наша слова» пад назвамі: «Па сьлядох літвы»; «Па слядах літвы», а таксама і ў «Беларускім гістарычным часопісе». Больш за паўтысячу гадоў ва Ўсходняй Еўропе вяло рэй Вялікае Княства Літоўскае. Гэтую магутную дзяржаву сцвярджаюць гісторыкі, стварыла балцкае племя, якое называлася літва. Яно падпарадкавала сабе суседнія народы, а пасля захапіла землі аж да берагоў Чорнага мора. Літва сапраўды ўславіла сябе менавіта ваярскімі паходамі. Так, у летапісах чытаем: "войско свое з руси и литвы", "з новогорожаны и литвою", "новгорожане и литва били, секли и имали", "з русью и литвою ударил", "приходи литва", "повоеваша литва", "бишася литва", "литва же и ятвязе воевахоу", "литва, напавши на них, поразили", "литва и русь татаров били", "истопе литва во Двине", "мел господу Войселко з литвою своею", "литва зобралася и просто през Мазовшу и пруские границы до земли Куявской втягнули", "литву побили", "храбрые литвы с нами 70 000 окованые рати"... цытаванне заняло б не адну старонку...