- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Талент прачынаецца ў чалавечай душы на зол ку яго жыцця — ў дзяцінстве. Бацькоўская пяш чота і гульні з сябрамі, школа і лета, праведзенае ў вёсцы ці ў лагеры адпачынку, адкрыццё свету прыгажосці, мастацтва і першае каханне — усё гэта абуджае натхненне, прагу палёту і самавыяў лення ў творчасці. Хтосьці пачынае маляваць, складаць музыку, а хто пісаць вершы. I калі для развіцця выяўлен чых і музычных здольнасцяў існуюць мастацкія студыі і музычныя школы, то як жа быць з развіццём літаратурнага дару. Добра, калі сярод бацькоў і настаўнікаў зной дуцца тыя, хто ведае і адчувае паэзію, валодае мастацкім словам апавядання, нестандартна мысліць і таму можа дапамагчы. А калі не... талент так і не разгорне свае крылы. Творы, напісаныя без усяля кага паняцця, так і не парадуюць людзей вышы нёю свайго палёту. (А. Бакач, Прага палёту, фрагмент)