- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У палове цяперашняга стагоддзя беларускі край і яго насельнікі вызываюць вялікую цікавасць да сябе з боку польскай і рускай літаратуры і навукі. З’явіўся шэраг нататкаў, апісанняў падарожжаў, сборнікаў песень, разваг пра мову, гістарычных твораў. Цікавасць да краю ўзбуджаецца пераважна мясцовымі ўражэнцамі і цэнтрам гэтага літаратурна-навуковага руху зрабілася Вільня. Адна частка пісьменнікаў, выхаваная ў польскім культурным асяродку пісала па польску, другая, меўшая больш сувязей з рускімі, перанесла сваю дзейнасць у сталіцы (пратаірэй Грыгаровіч, Шпілеўскі і інш.). Адных край цікавіў з боку навуковых назіранняў, другія пісалі аб краі таму, што любілі яго, як месца свайго нараджэння