en

Валасюк Лявон

Валасюк Лявон

Валасюк Лявон (Леанiд) Фёдаравiч нарадзiўся 13 снежня 1955 года ў вёсцы Песцянькi Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна.

З 1963 года жыве ў горадзе Берасцi. Тады ж пайшоў у сярэднюю школу №16, якую скончыў у 1973 годзе. Працаваў на заводзе слесарам.

У 1974 - 1976 гадах служыў у Савецкай Apмii чарцёжнiкам у штабе Паўднёвай Групы Войск у Будапешце (Венгрыя).

У 1981 годзе скончыў архiтэктурны факультэт Брэсцкага iнжынерна - будаўнiчага iнстытута (цяпер - тэхнiчны унiверсiтэт).

Працаваў пасля iнстытута на розных пасадах ў Абласным навукова - метадычным цэнтры культасветработы i народнай творчасцi. Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама . Потым была плённая праца мастаком - дызайнерам на розных прадпрыемствах горада, у тым лiку ў рэкламным камбiнаце Аблспажыўсаюза, на заводзе "Газаапарат", у Цэнтральным унiвермазе, турыстычным комплексе "Брэст -Iнтурыст".

3 2000года з'яўляецца сябрам грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў".

Вершы пачаў пiсаць з пятага класу школы. Першы надрукаваны верш з'явiўся ў абласной газеце "Заря" 22 кастрычнiка 1982 года - "Озеро Гать» на рускай мове.

Вершы пачау надрукаваны ў тыднёвiку "Лггаратура i мастацтва", газетах "Народная трыбуна", "Заря", "Брестский курьер», "Настаўнiцкая газета", у калектыўным зборнiку "Дзень паэзii - 2005".

Аутар зборнiкаў вершаў "Блики дня"(1999г.), "Краски души» (2000г.), "Под знаком Стрельца"(2001г.), "Леаниды"(2003г.), "Чырвоная вежа"(2004г.), "Познiя сны"(2006г.).

З 2007года з'яўляецца членам ГА "Саюз беларускiх пiсьменнiкаў".

Крыніца: www.brest-sv.com

Валасюк Лявон :: Publications

pdf

Непрыдуманыя партрэты

Мастакі і літаратары, народныя майстры i дойлiды Берасцейшчыны
Валасюк Лявон

У новай кнізе Лявона Валасюка чытач пазнаёміцца з літаратурнымі творчымі партрэтамі вядомых не толькі на Берасцейшчыне, але і далёка за яе межамі мастакоў, пісьменнікаў, дойлідаў і народных майстроў. Пра ўсіх іх – сваіх настаўнікаў, калег па працы, знаёмых ці блізкіх сяброў – аўтар, сам літаратар і мастак...… More

pdf

Вяртанне берасцейскай стралы

Раманы i аповесці, апавяданні i абразкi
Валасюк Лявон

“ Вяртанне берасцейскай стралы” – другі па ліку празаічны зборнік вядомага берасцейскага паэта і мастака Лявона Валасюка (кніга абразкоў-згадак пра маленства – “Сцежкі да сядзібы” пабачыла свет у 2008 годзе). У новай кнізе Валасюк-празаік раскрываецца як руплівы абаронца гістарычнай памяці (раманы “Не...… More

pdf

Знакі на валуне

Выбранае. Новыя вершы
Валасюк Лявон

“Знакі на валуне” – сёмая па ліку кніга паэзіі Лявона Валасюка, у якую ўключаны прыдзірліва адабраныя вершы з папярэдніх кніг, а таксама новыя паэтычныя творы. Найбольш выразна і паслядоўна праследжваецца ў зборніку тэма дзяцінства. У некаторай ступені аўтар працягвае з чытачом гутарку, пачатую ў нядаўняй...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 8 (192) 2022

Культурна-асветніцкі праект

Даўно не пакідае мяне пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Янкі Брыля і Міхася Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля. «Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?». «Янка Брыль...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 11 (183) 2021

Культурна-асветніцкі праект

10 снежня 2021 года вядомаму беларускаму пісьменніку Алесю Каско споўнілася б 70 гадоў. На жаль, цяжкая хвароба заўчасна абарвала яго жыццё… Алесь Канстанцінавіч нарадзіўся ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна 10 снежня 1951 года. Скончыў філфак Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна, працаваў...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 5 (177) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Васіль Быкаў: «Трэба жыць і змагацца». Прапануем «новачасным» чытачам фрагменты гутарак з Народным пiсьменнiкам Беларусi Васiлём Быкавым, занатаваныя Юрасём Залоскам у траўнi–чэрвенi 1995 года. Яны, несумненна, былi найперш абумоўленыя часам, які перажывала Беларусь: рэферэндум аб мове, інтэграцыі з...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 7 (167) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 4 (140) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Я жыву і працую ў Наваградку з 1993 года, але як пісьменнік стаўся значна пазней, недзе ў 2005–2007 годзе. Жыццё склалася так, што амаль дзесяць гадоў пасля заканчэння школы служыў у Расіі. Я ніколі не марыў стаць пісьменнікам, хоць пісаць цягнула з дзяцінства. Нават калі вярнуўся ў Беларусь, я не адразу...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 8 (132) 2017

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Ля будынка Чырвонага касцёла адбыліся навукова-асветніцкія чытанні. З прамовамі аб дзейнасці пачынальніка кнігадрукавання выступілі духоўныя асобы, даследчыкі, пісьменнікі, грамадскія дзеячы. Святкаванне распачаў мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч: — Францыск Скарына прэзентаваў сваю...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 9 (121) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Была прэзентаваная кніга ўспамінаў пра творцу «Перадусім Беларусь», якая выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка». З Мінска на мерапрыемствы завіталі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, першы намеснік СБП Алесь Пашкевіч, укладальнік выдання Сяргей Шапран, паэты Міхась Скобла і Усевалад...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org