Валерыю Чарнаморцаву эвакуявалі з Беларусі
2023-02-20 12:17
Актывістку Валерыю Чарнаморцаву эвакуявалі з Беларусі, пра гэта паведаміў заснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.„Вядомая беларуская арганізатарка падарожжаў і даследчыца сталінскіх рэпрэсій знаходзіцца на волі і ў бяспецы дзякуючы працы службы эвакуацыі BYSOL”, – напісаў
Стрыжак.
Раней
Валерыя Чарнаморцава распавяла „Вясне” пра жыццё за кратамі, а таксама пра
Марфу Рабкову і
Алеся Бяляцкага.
Нагадаем, Валерыі Чарнаморцавай прысудзілі 2,5 гады „хатняй хіміі”. Яна абвінавачвалася па артыкуле 342 КК („Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”).