Вандроўны Фэст Уладзіміра Караткевіча мяняе фармат
2020-09-23 12:19
Вандроўны Фэст Уладзіміра Караткевіча змушаны паведаміць пра змену фармату ўсіх пяці экскурсій з праекту "Адрасы Караткевіча", якія меліся адбыцца 19 і 20 верасня ўжывую і праз стрым у Мінску, Оршы, Кіеве і Вільні.
Экскурсіі планавалі правесці пісьменнікі Адам Глобус, Паліна Качаткова, Антон Рудак, а таксама ўкраінскі даследчык і перакладчык беларускай літаратуры Вячаслаў Лявіцкі.
Змена фармату адбылася праз рост захворванняў каронавірусам (для ўсіх краін), а таксама праз напружаную сітуацыю ў Беларусі: у апошнія месяцы, на жаль, у краіне мелі месца скраданні экскурсаводаў (і іх слухачоў) нявызначанымі людзьмі.
У верасні фэст Караткевіча запіша некалькі дынамічных онлайн-экскурсій па мясцінах, звязаных з жыццём самага любімага беларускага пісьменніка ХХ стагоддзя.
Праект будзе рэалізаваны ў межах адукацыйнай праграмы
“SOS Culture”, якая ладзіцца ініцыятывай
Artonist.
У сувязі са зменай фармату мы таксама шукаем новых партнёраў, якія знаюцца на пракаце відэа. Калі ласка, дасылайце свае прапановы на
info@pen-centre.by з пазнакай
“Караткевіч”.
Вашай увазе – анонс кіеўскай экскусіі па мясцінах Караткевіча. Грунтоўны трохгадзінны маршрут, падрыхтаваны Вячаславам Левіцкім, мы былі змушаныя скасаваць у апошнюю хвілю.