be

Васючэнка Пятро

Васючэнка Пятро

Пятро Васючэнка працаваў ў разнастайных жанрах: ён літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Кандыдат філалагічных навук (1983). Нарадзіўся пісьменнік у 1959 годзе ў Полацку. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы (1984). З 1984 г. да 1997 г. працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам гэтай установы. З 1997 г. – быў загадчыкам кафедры беларускай.

Аўтар зборнікаў прозы «Белы мурашнік» (1993), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), кніг казак «Прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага» (1997) і «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (2003), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004), зборніка літаратурна-крытычных прац «Адлюстраванні першатвора» (2004), даведніка «Вялікія пісьменнікі XX стагоддзя» (2002), ”Каляровая затока” (2008), зборніка веошаў (бестыярыя) “Піраміда Ліннея” (2008), ста васьмідзесяці літаратуразнаўчых артыкулаў, рэцэнзій, эсэ.

Прыхаваная ўсмешка, іронія – прыкметы прозы і драматургіі Пятра Васючэнкі. Парадаксальнасць і жвавасць мыслення, нязмушаныя развагі над жыццёвымі і літаратурнымі таямніцамі – гэтыя рысы ўласцівыя Васючэнку-празаіку і крытыку.

Творчасць аўтара дасягае цэласнасці дзякуючы універсальнай ідэі “Дому”.

Мэтай літаратуры, на думку аўтара, з’яўляецца стварэнне альтэрнатыўнай, паралельнай рэчаіснасці. Пісьменнік стварае свой уласны свет, заснаваны на законах жыцця, але ў гэтай рэальнасці адсутнічае дысгармонія і энтрапія. Дом – адна з мадэляў жыцця, у якой рэалізуюцца такія каштоўнасці, як мір, спакой, дабрабыт, утульнасць і парадак.

У 2004 годзе П.Васючэнка стаў лаўрэатам адной з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў Беларусі – прэміі «Гліняны Вялес», усталяванай Таварыствам Вольных Літаратараў (г. Полацк).

Пятро Васючэнка быў удзельнікам навуковых канферэнцый і літаратурных фэстаў за мяжой (Беласток, Брно, Варшава, Кракаў, Люблін, Масква, Прэшаў ды інш.).

Творы П.Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Памёр Пятро Васючэнка 25 жніўня 2019 году.

Васючэнка Пятро. Выданьні

Бэзавая аблачынка
epub

Бэзавая аблачынка

Апавяданьне
Васючэнка Пятро

“Яна згадала пра паперку, што перадаў ёй раніцай Адась. Разгарнула – верш. “Бэзавая Аблачынка”. Гэта пра яе. Усьміхнулася.” — Залішне прыгожая назва, дый сюжэт надта сентыментальны, — казаў пра “Бэзавую Аблачынку” крытык С. Б. – Студэнцік пакахаў студэнтачку, а яна была... Так на пачатку стагоддзя пісалі.... Болей »

Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага

Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага


Васючэнка Пятро

Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага... Болей »

Словы ў часе
pdf

Словы ў часе

Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння
Баршчэўскі Леанід, Васючэнка Пятро, Тычына Міхась

Папулярны нарыс “Словы ў часе: ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння” – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з’яў літаратуры ХІХ—пачатку ХХ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад’емная частка сусветнага літаратурнага працэсу. Аўтары кнігі — вядомыя... Болей »

Дванаццаць подзвігаў Геракла

Дванаццаць подзвігаў Геракла

раман-бурлеск
Васючэнка Пятро

Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Геракл, апісаны беларускім аўтарам, выглядае падобным да падлетка, надзеленага надзвычайнай фізічнай сілай, які стаіць на шляху... Болей »

Ад тэксту да хранатопа
pdf

Ад тэксту да хранатопа

артыкулы, эсэ, пятрогліфы
Васючэнка Пятро

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што... Болей »

Пiрамiда Лiннея
pdf

Пiрамiда Лiннея

вершы
Васючэнка Пятро

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый – гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць... Болей »

Каляровая Затока
epub pdf

Каляровая Затока

экалагічная казка : для малодшага школьнага ўзросту
Васючэнка Пятро

Аўтар кнігі "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" падарыў беларускім дзеткам новую казку! Напэўна, ніхто не раскажа пра кнігу лепей за самога аўтара: "Персанажы казкі жывуць у закінутым свеце, які называецца Каляровая Затока. Людзі часам забываюцца, што яны на планеце не адны. А гэтым істотам, што апынуліся... Болей »

Адлюстраванні першатвора
pdf epub

Адлюстраванні першатвора

Літаратура ў філалагемах і пятрогліфах
Васючэнка Пятро

Спачатку было слова - менавіта так акрэсьліваецца пачатак стварэньня ўсяго існага у Эвангельлі ад Яна. Менавіта слова, якое было першатворам, у розных адлюстраваньнях і спалучэньнях пільна і пяшчотна сабраныя ў новым выданьні твораў Пятра Васючэнкі. Словы ў філялягемах і пятрогліфах трансфармуюцца ў... Болей »

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі
pdf epub

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Казачныя аповесці
Васючэнка Пятро

У 2003 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура пабачыла сьвет выданьне, якое без сумневу можна лічыць адной з самых цікавых зьяваў сучаснасьці. Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі аўтарства Пятра Васючэнкі - казачныя апавяданьні. Але не сьпяшайце адразу пераходзіць на іншую старонку, падманліва лічачы... Болей »

Сучасная беларуская драматургія
pdf

Сучасная беларуская драматургія

Дапаможнік для настаўніка
Васючэнка Пятро

Сучасная беларуская драматургія – гэта дапаможнік для настаўнікаў, што выкаладаюць беларускую літаратуру, аўтарства Пятра Васючэнкі. Розныя жанры сучаснай драматургіі, ад трагедыі і камэдыі да тэатру абсурду. На задуму аўтара сучасная драматургія ўключае ў сябе ня толькі творы сучасныя, але і клясыкаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org