be

Вашко Лявон

Вашко Лявон

Беларускі празаік, драматург, літаратуразнаўца. Выдаў кніжкі “Еўрапейскія гісторыі”, “Паэты-цары”, “Гістарызацыя свядомасці”, “Маленькі сшытак” (першы і другі выпускі). Выпускае самавыдавецкі літаратурны агляд “Дзеячас”. П’еса “Сэкс па перапісцы” ставілася ў тэатрах Беларусі. Лаўрэат літаратурнае прэміі “Гліняны Вялес”. Жыве ў горадзе Масты Гарадзенскае вобласці.

Я нарадзіўся ў Гародні. Калі мне споўнілася сямнаццаць гадоў, адправіў мяне бацька вучыцца на журфак Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту імя Уладзіміра Ілліча Леніна. Атмасфера на журфаку панавала творчая, незвычайная...

Хачу адзначыць, што ўвесь выкладчыцкі калектыў журфаку зрабіў усё немагчымае, каб увесці мяне ў прафесію журналіста, і я шчыра ўдзячны ім; зрэшты, як і свайму бацьку. Апрача незабыўных хвілінаў бурлівага сталічнага жыцця і дыплома журналіста, якія даў мне журфак, я яшчэ атрымаў спецыяльнасць камандзіра мотастралковага ўзводу і званне лейтынанта запасу, бо ў БДУ існавала вайсковая кафедра, – такім чынам, вучоба сталася мне, як пішуць цяпер на пакетыках кавы, тры ў адным.

Ня крыўдна і на гады карэспандэнцкае працы. Пачынаў я працаваць у мастоўскай “Зары над Нёманам”.

Цікава было паўсюль – і ў раёнцы, і ў абласной прэсе, і ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. У сваёй журналісцкай працы мне даводзілася пісаць матэрыялы на розныя тэмы, сутыкацца з рознымі жыццёвымі сітуацыямі, размаўляць з рознымі па прафесіі людзьмі, сярод якіх былі й леснікі, і калгаснікі, і міліцыянеры, і ўрачы, і спартсмены, і паэты, і акадэмікі... Магчыма, каб ня гэтыя сустрэчы, да шмат якіх зразумелых мне сёння рэчаў я быў бы сляпы.

Журналістыкай займаюся непрафесійна, прыхапам, каб форму ня страціць: вось “Дзеячас” выпускаю...

Жыццё шматстайнае, і, бывае, паўстае жаданне выказацца з той ці іншай нагоды. Вядома ж, вузкія літаратуразнаўчыя праблемы можна перадаць і праз п’есу, але дзейснасць гэткае перадачы будзе мінімальнай: мяркую, у лепшым выпадку глядач засне нават пры самых неверагодных высілках рэжысэра так і не зразумеўшы навуковае канцэпцыі аўтара, але пры гэтым не выключаю і горшыя варыянты правалу... Вечнасць існуе заўсёды і паўсюль: драматургія, напрыклад, імкнецца спасцігнуць сталыя формы вечнасці, а публіцыстыка шукае вечнасць у імклівых, зменлівых праявах жыцця. Таму праца ў розных родах і відах літаратуры, і выкарыстанне рознае жанрававае палітры – гэта ўсё ж ўзаемадапаўненне, а не ўзаемапярэчанне. Увогуле, псіхалагічна мне бліжэй проза; унутрана я лічу сябе празаікам – усё астатняе атрымліваецца ў мяне на сумежжы з прозаю.

masty.org

Вашко Лявон. Выданьні

Маленькі сшытак Лявона Вашка
html

Маленькі сшытак Лявона Вашка

Выпуск другі
Вашко Лявон

Раздзелы “Маленькага сшытка Лявона Вашка” – не зусім звычайныя беларускаму вуху. Маю на ўвазе назвы раздзелаў: тайналічбы – проза, мовадзея – драматургія, ДУМНІЦТВА - літаратурна-крытычныя артыкулы, ТВОРААДГУКІ – рацэнзіі, Твораспакметы, СПАВЕШЧАННЕ – прамова, ВЕЧНАПАМЯЦЬ – апасмертка, ДЗЕЯЧАС – кроніка... Болей »

Маленькі сшытак Лявона Вашка
html

Маленькі сшытак Лявона Вашка

Першы выпуск
Вашко Лявон

“Маленькі сшытак Лявона Вашка” - альманах аднаго аўтара. Падобная ініцыятыва мае сталую традыцыю - і “Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага, і “Крывіч” Вацлава Ластоўскага былі эксклюзіўным аўтарскім прадуктам. Сама Беларусь паўставала як індывідуалістычны праект, народжаны ў шляхецкіх засьценках ды... Болей »

Гістарызацыя свядомасці
html

Гістарызацыя свядомасці

Навуковая публіцыстыка
Вашко Лявон

Лявон Вашко - празаiк, драматург, лiтаратуразнаўца з невялікага гарадка Масты, што на Гарадзеншчыне. У сваёй кнізе «Гістарызацыя свядомасці» робіць гунтоўны аналіз і беларускай літаратуры, і наогул беларусшчыны на пачатку ХХ стагоддзя. У кнізе увага звернута не толькі на саму літаратуру, але і на мову... Болей »

Паэты-цары: Трыццаць пяць беларускіх малюнкаў
html

Паэты-цары: Трыццаць пяць беларускіх малюнкаў

Апавяданні
Вашко Лявон

За зборнік апавяданьняў “Паэты-цары” Лявон Вашко ў 1997 годзе атрымаў літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”, якую з 1993 года прызнае Таварыства Вольных Літаратараў. Як напісалі на адным з блогаў чытачы "Паэты-цары" Лявона Вашка гэты суцэльны далікатэсны кайф! Насамрэч, творчасьць Лявона Вашка – выключна... Болей »

Еўрапейскія гісторыі
html

Еўрапейскія гісторыі

Апавяданні
Вашко Лявон

Еўрапейскія гісторыі Лявона Вашка – еўрапейскія толькі з назвы, ну,і, магчыма, яшчэ з геаграфічнага палажэньня, бо Беларусь, як ні круці, геаграфічна знаходзіцца ў Еўропе. Магчыма, што еўрапейскія яны таму, бо надта ж караценькія, надта ж сціслыя, надта багата тэмаў даюць да ваабражэньня, да ўяўленьня.... Болей »

ARCHE 5 (104) 2011
pdf

ARCHE 5 (104) 2011

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Нумар прапануе ўзбагаціць веды аб гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага гораду — Полацку. Тэматычныя вузлы выпуску: узьнікненьне Полацкага княства, лацінскія крыніцы пра полацкія ўладаньні ў Прыбалтыцы, гістарычныя стасункі Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага княства, рыторыка кампаніі... Болей »

Літаратурная Беларусь 2-3
pdf

Літаратурная Беларусь 2-3

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Зямля і неба Якуба Коласа Гісторыяй ім — Янку Купалу і Якубу Коласу — было наканавана стаць спарышамі-блізнятамі, «арлом» і «арэшкам» нацыянальнага літаратурнага медаля, падвойнымі сімваламі нацыянальнага творства. Дзесяцігоддзямі літаратуразнаўства замацоўвала іх у гэтай ролі. Хоць паміж Купалам і Коласам... Болей »

Правінцыя 1-2
pdf

Правінцыя 1-2

białoruskie pismo literacko-artystyczne

* Андрасюк Міхась, Найлепшы кандыдат * Аркуш Алесь, Вершы * Аркуш Алесь, Дзесяць гадоў без Галоўліту. Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Бізун і пернік. Стары Новы год. * Астраўцоў Сяргей, Мы, беларусы... * Брусэвіч Анатоль, Вершы * Ваўранюк Мікола, Чартапалох на мяжы ... Болей »

Калосьсе 8/2000
pdf

Калосьсе 8/2000

Літаратурна-мастацкі альманах

* Андрасюк Міхась, ЗАЎЗЯТАРКА ЛІТАРАТУРЫ * Апалінэр Гіём, ШПАЦЫР АДНАГО ЦЕНЮ * Аркуш Алесь, ВАРОНА. ТКАЧЫ * Аркуш Алесь - Васючэнка Пятро, НЕШТА МУСІЦЬ ВЫПЛАВІЦЦА * Брусевіч Анатоль, ГАЛЮЦЫНАЦЫІ * Вашко Лявон, АМПУТАЦЫЯ МІНДАЛІНАЎ * Гала Гара, НАЧНЫ ПАЛЁТ * Гумянюк... Болей »

Калосьсе 7/1999
pdf

Калосьсе 7/1999

Літаратурна-мастацкі альманах

Мор Ёкай СЫНЫ ЧАЛАВЕКА З КАМЕННЫМ СЭРЦАМ * Леў Лунц ЧАМУ МЫ СЭРАПІЁНАВЫ БРАТЫ * Марэк Гласка КРЫЖ * Дрытэра Аголы ЗАБОЙСТВА * Ігар Сідарук КАНЕЦ ЭПОХІ * Сяргей Кавалёў СТОМЛЕНЫ Д`ЯБАЛ * Алесь Аркуш ПРЫСУД ВАЛАДАРА * Юры Гумянюк ОРДЭН МАЗАХІСТАЎ * Вінцэсь Мудроў НЯЧЫСЬЦІК У ФРАКУ * Лера Сом ВЕРШЫ * Вітаўт... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org