be
pdf epub mobi fb2

Ваўчыная яма

Быкаў Васіль
Аповесць

Найбольш яскравым прыкладам твораў апошніх гадоў В. Быкава з’яўляецца аповесць “Ваўчыная яма”. Адзінота і трагізм чалавечага існавання, дарэмныя імкненні іх пераадолець, сэнсастрата – галоўныя прыкметы дадзенага твора, якія прымушаюць па-новаму асэнсоўваць беларускую літаратуру і адлюстраваную ў ёй рэчаіснасць. “Ваўчыная яма” – твор гуманістычны, але адначасова і анты-чалавечны. Здаецца, у ім дзейнічаюць пэўныя героі, але яны не маюць нават імёнаў: проста салдат, проста Бомж. Ідучы рознымі жыццёвымі шляхамі, сышліся яны разам у страшным месцы – чарнобыльскай зоне, якая і стала іх апошнім прытулкам. Салдат-дэзерцір дзевятнаццаці гадоў ды стары алкаголік наўрад ці меркавалі калі-небудзь скончыць жыццё паяданнем жабаў з забруджанага балота, апынуўшыся ў ваўчынай яме, выкапанай чалавецтвам для сваіх блудных сыноў: “…каму хочацца лішні раз лезці ў атамнае пекла? Не хацелася і салдату, але во мусіў”.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Быкаў Васіль
Выдаўцы і выдавецтвы: Кніга
Выдавецкая сэрыя: Скарбы беларускай літаратуры і фальклора
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2001
  • Выдавец: Кніга
  • Памеры: 260 с., іл., 10 см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2001 by Быкаў В.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Вокладка з выданьня: Аповесці: для сярэд. і ст. шк. узросту / прадм. М. Тычыны. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 350 с. – (Школьная бібліятэка).
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org