Вайна – гэта пахі? Як мяняецца чалавек пасля вайны – у падкасце «Вясна прыйдзе»
2023-02-27 14:50
На працягу года мы размаўлялі з праваабаронцам "Вясны" Ігарам Казмерчаком, які правёў больш за месяц у Чарнігаве, калі туды зайшлі расійскія войскі.Нашай мэтай было адсачыць, як мяняецца ўспрыняцце чалавекам вайны. Як трансфармуюцца страхі. Як мяняюцца практыка і быт. Як працуе памяць і псіхіка. І галоўнае — як на гэта ўплывае час.
Мы размаўлялі з Ігарам тройчы:
адразу пасля таго, як ён пакінуў тэрыторыю Украіны,
праз тры месяцы пасля гэтага,
амаль праз год пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.
Гэтыя размовы і іх параўнанні пачуем у новым выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе”.
Напрыклад, пасля выезду з Украіны Ігар меў трывожны чамаданчык — куды ён паклаў рэчы так, каб іх можна было імгненна забраць.
"Дагэтуль чаманданчык стаіць ці не?", — пытаем у Ігара праз год пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.
"Зараз толькі з гэтым пытаннем я разумею, што так, сам чамаданчык да гэтай пары стаіць, але я пачаў адтуль даставаць рэчы".
А ў фінале выпуску пачуем, як змяніўся адказ Ігара на пытанне
"Што такое вайна?"Выпуск падкаста прысвечаны гадавіне поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны —
24 лютага 2022 года.