- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чарговы, дзявяты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія ў часопісе прадстаўлена творамі Ганны Новік, Артура Камароўскага, Ганны Рудак, Аляксея Карпенкі, Марысі Суша, Аліны Агрэніч, Таццяны Мацюхінай, Тадоры Шпілька, Эдуарда Дубянецкага, Леаніда Дранько-Майсюка. Раздзел “Проза” складаюць творы Кацярыны Глухоўскай, Віталя Воранава, Аляксандры Сымановіч, Ганны Старыковіч, Паўла Ляхновіча. У раздзеле “Драматургія” друкуецца казачная п’еса Мюра Фарыдовіча “Цуда-малпа”. Сучасная польская літаратура ў нумары прэзентуецца апавяданнем Марціна Балчэўскага “ Брудна-блакітная”. На беларускую мову твор пераклала Ірына Хадарэнка. Раздзел “Крытыка” адкрывае артыкул Святланы Калядкі “Эмоцыя ці рацыё”, прысвечаны паэзіі Максіма Танка. Пад назовам “Легенды і міфы ТВЛ…” друкуецца гутарка Валерыі Куставай з Алесем Аркушам. Начнымі нататкамі з чытачамі дзеліцца Уладзімір Сіўчыкаў. Аб таямніцах творчага натхнення Марына Яўсейчык размаўляе з музыкам Пятром Клюевым. У артыкуле “Генерал свабоды” Анатоль Трафімчык даследуе тэму Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай публіцыстыцы. Ала Петрушкевіч рэцэнзуе новую кнігу Міры Лукша. Альдона Мартыненка гутарыць з салісткай гурта “Navi” Ксеніяй Жук. Па традыцыі заканчваецца нумар “дыскаграфіяй” музычнага аналітыка Вітаўта Мартыненкі.