be
epub

Вернісаж

Шамякін Іван
Аповесць

У душы згаджаўся, што, як заўсёды, Вольга мела рацыю: не хочацца яму званіць. Нікому. Зрэдку прымушае сябе. I амаль кожнай размовай з калегамі расчараваны, як, між іншым, i сустрэчамі на паседжаннях рады, секцыі. Пра літаратуру гавораць творцы толькі ў сувязі з тым, як яна корміць. Невялікую групку яна корміць добра, большасць даўно ўжо не корміць ніяк. Дзіўна, крыўдна, горка, што шчасліўчыкі жывуць у раскошы не сваёй творчасцю, а чужой i не лепшай — падшкробкамі ca старых падвалаў: «Бесцэнзурны Пушкін», «Тры любові Дастаеўскага» — гэта яшчэ не самае горшае. Калі i ён, Іван Андрэевіч, трапіў у «шчаслівую серыю» даўнім раманам пра сваё партызанскае каханне, то, атрымаўшы нядрэнны ганарар (на тры месяцы жыцця хапіла), ён ужо год адчувае сябе як бы апляваным. Але не на такія ўніжэнні ідуць людзі з-за праклятых капеек, a калі яшчэ i СКВ свеціць, то апраўдваюць не толькі ўніжэнне — любое злачынства. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Шамякін Іван
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1995
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1995 by Іван Шамякін
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Іван Шамякін, Сатанінскі тур: Аповесці — Мінск: Мастацкая літаратура, 1995, 319 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org