- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анатоль Івашчанка - паэт, літаратуразнаўца, празаік. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску. Скончыў філфак БДУ, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Ад 2003 года і да высялення арганізацыі з Дому літаратара працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў (кіраўнік справаў). Шэсць гадоў выкладаў беларускую мову ў БНТУ. Цяпер адказны сакратар часопіса “Дзеяслоў”. Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру імя Наталлі Арсенневай (2003), лаўрэат прэміі “Залата літара” (2005). Аўтар кніг: “Вершnick”, “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй”, “Хай так”. Жанаты. Мае трох дзяцей.