be

Вершы на волю

Паэзія турмы і выгнаньня

Кніга «Вершы на волю» сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зьняволеньня, катаргі, лягеру, высылкі, чаканьня рэабілітацыі і перагляду крымінальнай справы. Храналягічна тэксты абыймаюць амаль 150-гадовы пэрыяд неперарыўнай традыцыі і вымушанага разьвіцьця беларускай турэмнай паэзіі: ад філямацкіх 1820-х, калі ў Вільні былі зьняволеныя Адам Міцкевіч і Ян Чачот, аж да лягернай лірыкі асуджаных неўзабаве пасьля заканчэньня ІІ сусьветнай вайны Васіля Супруна і Ларысы Геніюш. Вершы, зьмешчаныя ў кнізе, адлюстроўваюць эмацыйны стан палітзьняволеных паэтаў, іх мары і чаканьні, жыцьцёвыя прынцыпы, але найперш – унутраную свабоду, якой вельмі часта бракавала тым пісьменьнікам, што знаходзіліся па іншы бок закратаванага вакна.

Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецкае Aгенцтва «Экапрэс»
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2025
  • Выдавец: Выдавецкае Aгенцтва «Экапрэс»
  • Памеры: 312 с.
  • ISBN: 978-83-67471-33-6
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2025 by Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў, Экапрэс
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org