en

Верціхоўская Вольга

Верціхоўская Вольга

Верціхоўская Вольга нарадзілася 26.02.1972 г. у в. Езярышча Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла СШ № 1 г. Гарадка Віцебскай вобласці ў 1989 г. і паступіла на філалагічны факультэт беларускага аддзялення БДУ які скончыла з адзнакай у 1994 г. Пасля скончыла аспірантуру БДПУ імя М. Танка на кафедры беларускай мовы. Працавала выкладчыцай у Беларускім дзяржаўным палітэхнічным універсітэце. З 1999 г. жыве ў Францыі, дзе скончыла ўніверсітэт Клерман Феран імя Паскаля па спецыяльнасці расейская літаратура і сусветная культура, акрамя таго атрымала спецыяльнасць “Сакратар Мэрыі” пасля заканчэння Перпеньянскага ўніверсітэта. Мае дачку. Аўтарка шматлікіх арткулаў, кнігаў і выданняў адрасаваных настаўнікам і вучням.

Верціхоўская Вольга :: Publications

pdf

Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе

Дапаможнік для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай i рускай мовамі навучання
Верціхоўская Вольга, Верціхоўская Марыя

У дапаможніку прапануецца методика вывучэння дзейнасці i творчасці Францыска Скарыны на уроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных праграмай. Змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў, методыка правядзення розных тыпаў i відаў навучальных заняткаў з улікам апошніх дасягненняў педагагічнай...… More

pdf

Школьны тлумачальны слоўнік

З рускамоўнымі адпаведнікамі
Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга

Перад вамі — школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання — спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца. Тлумачальны...… More

pdf

Сачыненне на вольную тэму

Вучэбны дапаможнік
Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя i практыка сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхнапогіяй сачынення на вольную тэму i пазбегнуць тыповых недахопаў. Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам...… More

pdf

Тэставыя заданні па беларускай мове i літаратуры

Матэрыялы да экзамену
Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга

Кніга ўяўляе сабой інтэграваныя тэставыя заданні па мове i літаратуры, складзеныя паводле мастацкіх твораў, большасць з якіх вывучаецца ў школе. Адказы да ўсіх заданняў, іменны i прадметны паказальнікі спрыяюць зручнасці карыстання кнігай у час самастойнай падрыхтоўкі да экзамену. Паспяхова карыстацца...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org