be

Веснавыя святы

Катовіч Аксана, Крук Янка
нарысы

У кнізе разглядаюцца нерухомыя святы беларускага народнага календара: Саракі, Камаедзіца, Благавешчанне, Юр'е, Мікола, а таксама ўпершыню ў гісторыі фалькларыстычнай навукі падаецца штодзённая храналогія абрадавай практыкі нашага народа. Пры гэтым гаворка вядзецца пра асноўныя аспекты земляробчай дзейнасці, гаспадарання і сялянскага побыту. Асноўную ўвагу аўтары ўдзяляюць дэталёваму разгляду абрадавых дзеянняў, сімволіцы ключавых атрыбутаў, варожбаў, рэгламентацыі паводзін людзей у адпаведнасці з іх узростам і сацыяльным статусам, рытуальным стравам, старажытным міфалагічным уяўленням беларусаў аб светабудове, абрадавай паэзіі. Кніга адрасавана выкладчыкам культуралагічных дысцыплін вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам філалагічных і гістарычных спецыяльнасцей універсітэтаў, настаўнікам, выхавацелям, работнікам культуры, усім тым, каго цікавяць адвечныя традыцыі беларускага народа.

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Выдавецкая сэрыя: Беларускі народны каляндар
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2005
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Выдавецтва/ друкарня: Мастацкая літаратура
  • Памеры: 413 с., 23 см
  • ISBN: 985-02-0805-8
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Культура, Рэлігія, Грамадзтва
  • Copyright: © 2005 by Аксана Катовіч, Янка Крук
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2166
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org