- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Музыка і мастак Андрусь Такінданг чытае верш рэпрэсаванага паэта-футурыста Паўлюка Шукайлы "Ветру". Паўлюк Шукайла (1904-1939) – адзін з самых эпатажных паэтаў 1920-х. Магчыма, адзіны стопрацэнтны футурыст Беларусі. У Слуцку арганізаваў філію «Маладняка», быў рэдактарам акруговай газеты. У Расонах працаваў сакратаром райкама партыі і старшынёй Нацыянальнай камісіі пры акруговым камітэце партыі і выканкаме па праверцы ходу беларусізацыі ў раёне. Вучыўся ў БДУ і заснаваў у Мінску літаб'яднанне «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна». Паліткарэктар у Галоўліце СССР, загадчык кафедры метадалогіі мастацтва ў Інстытуце кінематаграфіі. Рэдактар маскоўскай газеты «Кино», дырэктар Цэнтральнага тэхнікума тэатральнага мастацтва. Віцэ-прэзідэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Ленінград). Пісьменнік-сцэнарыст фабрыкі «Межрабпомфильм». 1.11.1938 арыштаваны ў Маскве. 13.4.1939 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі». Расстраляны ў Маскве (на палігоне «Камунарка»).