be

Відэа

Лабірынты

Лабірынты

Пэн: паміж сякераю і Парыжам

Жорсткае забойства скалыхнула Віцебск 1 сакавіка 1937 г. У ноч напярэдадні беларуска-габрэйскаму мастаку Юрыю (Юдалю) Пэну перарэзалі нажом горла, а цела скалечылі сякераю. Паводле афіцыйнай версіі, яго забілі сваякі, каб абрабаваць. Але ці толькі прагавітым родзічам было выгаднае забойства мастака?... Болей »

Лабірынты

Лабірынты

Адам Станкевіч – чалавек, які перамог Мефістофеля

У аснове новага фільму з цыклу «Лабірынты» – гульня ў кошкі-мышкі паміж ксяндзом Адамам Станкевічам, які ў 1930-40-ыя гады марыў пра стварэнне незалежнага беларускага касцёлу, і энкавэдыстам на мянушку Мефіста. Хто каго перагуляе? Хто схібіць? Абсяг дзейнасці Адама Станкевіча не можа не ўразіць: душпастыр... Болей »

Лабірынты

Лабірынты

Тры прывіды Айзіка Кучара

Адзін з самых уплывовых беларускіх літаратурных крытыкаў, літаратуразнаўцаў і кінасцэнарыстаў – Айзік Евелевіч Кучар. Ён здолеў не толькі перажыць часы сталінскага тэрору, але і зрабіць кар’еру. Як пры жыцці Кучара, гэтак і цяпер шмат хто ўпэўнены, што ў страшныя 1930-ыя гады Айзік Евелевіч актыўна пісаў... Болей »

Лабірынты

Лабірынты

Жахі Паўлінкі

Пры канцы жыцця начныя жахі не давалі спакою Паўліне Мядзёлцы, выканаўцы галоўнай ролі ў класічнай п’есе Янкі Купалы «Паўлінка», якая выйшла ў Пецярбурзе ў 1913 г. Беларуская артыстка, педагог, мемуарыстка, грамадская дзяячка. Кім насамрэч была Паўліна Мядзёлка – ахвяраю нешчаслівага кахання ці хітраю... Болей »

Лабірынты

Лабірынты

Чараўнік Вацлаў Іваноўскі

Адзін з стваральнікаў новай Беларусі, палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук і выкладчык хіміі, пазней бургамістр Менску – Вацлаў Іваноўскі. Ён марыў пра стварэнне беларускай нацыі ды незалежную Беларусь, і для Іваноўскага тое было не толькі прыгожай ідэяй. Хімік-тэхнолаг верыў у магчымасць... Болей »

Лабірынты

Лабірынты

Як рэжысёр Міровіч падмануў сталінскую цэнзуру і выжыў

Аўтар першай п’есы пра Кастуся Каліноўскага – Еўсцігней Міровіч (сапраўднае прозвішча Дунаеў). Знакаміты тэатральны рэжысёр першай паловы XX стагоддзя спярша дамогся вялікага поспеху ў Пецярбургу, а затым стаў адным з галоўных тэатральных рэжысёраў і драматургаў Беларусі. Пецярбуржац высока ацэньваў... Болей »

Лабірынты

Лабірынты

Пра што шкадаваў заснавальнік БНР, паміраючы на руках каханай?

У палітыцы ён мог рабіць цуды, ствараць немагчымае, захапіць сваім імпэтам, але ці Іван Луцкевіч у стане быў стварыць цуды ў асабістым жыцці? Новая серыя «Лабірынтаў» распавядае пра каханне аднаго з заснавальнікаў Беларускай народнай рэспублікі, археолага Іван Луцкевіча і дачкі віленскага купца Юліяны... Болей »

Лабірынты

Лабірынты

Гурын-Маразоўскі: Забойства на Ягелонскай

Хваля палітычных забойстваў пракацілася па ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд. Ліквідацыя Міхаіла Гурын-Маразоўскага – палітыка, былога рэдактара «Савецкай Беларусі», была адной з самых гучных. Бальшавіцкая прапаганда назвала яго здраднікам беларускага народу і правакатарам. Імя Міхаіла... Болей »

Лабірынты

Лабірынты

Смяротны більярд Максіма Танка

На што класік беларускай літаратуры гуляў у більярд з блізкім сябрам крывавага Берыі? «Пераможаш – загадвай любое жаданне. А калі прайграеш… загадваць буду я», – сказаў беларускаму паэту Максіму Танку наркам унутраных справаў БССР Лаўрэнцій Цанава, які быў сябрам іншага Лаўрэнція. Таго, чыё імя наводзіла... Болей »

Лабірынты

Лабірынты

«Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі» – містычны дэтэктыў

Гэта – першая частка серыялу «Лабірынты» пра таямніцы класікаў беларускай літаратуры і грамадскіх дзеячаў пачатку ХХ ст. Даследніцкім дэтэктывам, прысвечаным аўтару хрэстаматыйнага верша «О, Беларусь, мая шыпшына…», мы распачынаем цыкл гістарычных фільмаў «Лабірынты» на «Белсаце». Класік беларускай літаратуры... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org