- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У зборніку змешчаны артыкулы, якія былі прадстаўлены ў выглядзе дакладаў і паведамленняў на Чацвёртых Скарынаўскіх чытаннях «Віленскія выданні Францыска Скарыны ў кантэксце эпохі Адраджэння». Чытанні былі прысвечаны 490-годдзю кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім і адбыліся 27 красавіка 2012 г. на філалагічным факультэце БДУ. Матэрыялы, змешчаныя ў зборніку, асвятляюць важныя праблемы сучаснага скарыназнаўства, дадаюць новыя цікавыя штрыхі ў разуменне творчай спадчыны і асветніцкай дзейнасці першадрукара, закранаюць пытанні рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі вобраза Скарыны і яго справы ў творах літаратуры і мастацтва. Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў выдаваліся ў 1998 г. пад назвай «480 год беларускага кнігадрукавання». Зборнік адрасуецца навукоўцам-гуманітарыям: літаратуразнаўцам, гісторыкам, лінгвістам, мастацтвазнаўцам, а таксама настаўнікам, студэнтам і шырокаму колу чытачоў, зацікаўленых скарынаўскай тэматыкай.