en

Вішнёў Зміцер

Вішнёў Зміцер

Нарадзіўся ў 1973 г. у Дэбрацэне (Вугоршчына), вывучаў філалогію і журналістыку ў Менску і Маскве. Піша вершы, прозу, крытыку, займаецца жывапісам і перформансам. Аўтар кніг: “Штабкавы тамтам” (1998), “Тамбурны маскіт” (2001), “Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае даследаваньне аднаго віду грызуноў” (2002), “Верыфікацыя нараджэння” (2005), “Фараон у заапарку” (2007). У Берліне выйшла кніга па-нямецку “Ich sitze im Koffer” (2006). У 2006 годзе атрымаў стыпендыю Literarisches Colloquium (Берлін, Нямеччына). У 2008 годзе атрымаў стыпендыю Homines Urbani (Villa Decius, Кракаў, Польшча). Удзельнік шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў і кангрэсаў. Перакладзены больш чым на дваццаць моваў. Адзін з каардынатараў выдавецтва “Галіяфы”.

Крыніца: Сайт Выдавецтва Галіяфы http://www.by-books.org

Блог Змітра Вішнёва http://zmij_vish.livejournal.com

E-mail: vish@bk.ru

Вішнёў Зміцер :: Publications

pdf

Калі прыгледзецца – Марс сіні

Антыраман
Вішнёў Зміцер

Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой...… More

Спітыя баркасы

тэксты
Вішнёў Зміцер

Новая кніга Змітра Вішнёва складаеццй з ггадарожных вершаў. Аўтар вядзе хітрую гульню са словам і вобразам, слухае “грукат цягніковых зубоў” і “булькае пра свабоду”, правакуе чытача да пабудовы фантазійных краявідаў. Каларыт гэтага зборніка стварае марская тэма: баркасы, якары, шторм, камбала, вясёлыя...… More

Шоргат жукоў

тэксты
Вішнёў Зміцер

У новую кнігу Змітра Вішнсва ўвайшлі тэксты, напісаныя за апошнія нскалькі гадоў (2005—2011). Большасць змешчаных у выданні твораў друкавалася ў перыядычым друку: «Новы час», «Дзеяслоў», «Тэксты». «Шоргат жукоў» — гэта чарговая спроба аўтра ўпрыгожыць навакольную прастору....… More

pdf

Замак пабудаваны з крапівы

Раман
Вішнёў Зміцер

Правобраз лірычнага героя – сам аўтар, або адлюстраванне аўтара – сам лірычны герой. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы» — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай....… More

pdf

Фараон у заапарку

тэксты
Вішнёў Зміцер

Вядомы і неардынарны беларускі паэт Зьміцер Вішнёў прадстаўляе зборнік сваіх вершаў. Свае творы аўтар аднак не называе традыцыйнымі вершамі, бо паэзія Вішнёва – гэта сучасная пастмадэрнісцкая літаратура эўрапейскага ўзроўню. Тэксты – вось тое трапнае і непаўторнае азначэньне творачасьці Зьмітра Вішнёва. Сам...… More

pdf

Верыфікацыя нараджэння


Вішнёў Зміцер

У развагах пра «свой шлях». На двары 2005 год - адышлі ў мінулае «Тутэйшыя», дыхае праз раз Таварыства Вольных Літаратараў, хварэе на сухоты творчы рух «Бум-Бам-Літ», у коме Саюз беларускіх пісьменнікаў, кульгае на мыліцах суполка «Schmerzwerk»... Бадай, нікога і няма... Тым не менш літаратура жыве і...… More

pdf

Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў

Раман без парахода і самалёта
Вішнёў Зміцер

Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так...… More

pdf epub

Тамбурны маскіт


Вішнёў Зміцер

Чарговая кніга беларускага постканцэптуаліста Зміцера Вішнёва апроч вершаў, апавяданняў уключае дзённікавыя нататкі, апісанні перфомансаў і візуальныя творы. Неардынарнасць творчага падыходу да слова і вобраза, парадаксальнасць успрымання элементарных рэчаў даўно паставілі аўтара ў адзін шэраг з вядомымі...… More

pdf

Штабкавы тамтам

Тэксты
Вішнёў Зміцер

Чытаючы гэтую кнігу, міжволі ўяўляеш сябе то пасярод шумнага карнавалу, то ў непралазных джунглях, то ў нябесах на дэльтаплане, то на крызе ў акіяне, то ў палаце вар'ятні, то на сэрцазаміральнай вышыні перад краянем бездані, дзе абрываюцца ўсе сюжэты, думкі, сказы, словы... Між іншым, кнігу Зміцера Вішнёва...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 8 (144) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У Індыі рыхтуюць тэлевізійны серыял, у якім распавядуць пра даўні канфлікт дравідаў і арыйцаў. Чаканы выпуск серыялу сустрэў і немалое процідзеянне з боку індыйскіх нацыяналістаў. Чаму? Як вядома, дравіды — аўтахтонныя насельнікі цяперашняй Індыі, яны візуальна цямнейшыя, самыя тыповыя — на поўдні Індыі....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org