- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Любові беларусам вельмі не хапае...” Павал Севярынец зараз у Віцебску. Невялікая перадышка ў бацькоўскай хаце паміж пяццю месяцамі знаходжання за кратамі СІЗА КДБ і ссылкай на “хімію”. Карэспандэнта “ВК” гасцінна сустракаюць смачненнымі пірагамі аўтарства Таццяны Севярынец – маці Паўла. Сам ён выглядае бадзёра, але падчас размовы ані разу не прысеў – праз праблемы са спіной, якія з’явіліся ў кадэбісцкай катавальні. Але аб здароўі не спытваюся. Балазе, чую, як Павал адказвае на тое ж пытанне па тэлефоне: “Здароўе? Трэба будзе пару дзён паляжаць. Але гэта папраўныя рэчы. У маім узросце зажывае як на сабаку...” А дома, як кажуць, і сцены лечаць. Тым больш – з такімі бацькамі... – У мяне цудоўныя бацькі! Змагаліся ўвесь гэты час. Мамуля строіла пракурораў ды супрацоўнікаў КДБ. Вялікі дзякуй за ўсё!