- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Віцебскі краёвы слоўнік” зьяўляецца першым з ліку краёвых слоўнікаў у Беларусі, вызначаных да апрацаваньня Камісіяй для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы ў Інстытуце Беларускай Культуры. “Віцебскі краёвы слоўнік” паступіў у Камісію раньш вызначанага Камісіяй тэрміну (1 студзеня 1927 г.) Гэта цалкам трэба аднесьці да выключнай энэргіі, выяўленай у справе зьбіраньня слоўнікавага матар’ялу ў Віцебшчыне Праўленьнем Віцебскага акруговага Краязнаўчага Таварыства і, паасобку, навуковым сакратаром яго т. Касьпяровічам. У свой чарод пасьпешны друк слоўніка тлумачыцца жаданьнем Віцебскага Акруговага АНА забясьпечыць ужо ў гэтым вучэбным годзе слоўнікам школы Віцебшчыны.
   Уся кніга ў адным файле