- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Самае галоўнае — знайсці свой бераг, прыстанак. І няма розніцы — плывеш ты па Чорным моры, Нарачы ці ставочку, назву якога аніхто не ведае, на чаўне, яхце ці васьміпалубным лайнеры. Доўгі час я думаў, што не ўмею плаваць, таму заўсёды карыстаўся кругам ці надзіманым матрасам, асабліва пасля няўдалай спробы пераплыць праз сваю Случ (давялося праляжаць пару тыдняў у больніцы), да вады не падыходзіў гадоў з дзесяць. Але па прыездзе ў Крым, пабачыўшы нарэшце мора, я рынуўся ў ваду ледзь не ў першы ж дзень. У выніку пад канец падарожжа я досыць прыстойна боўтаўся, ва ўсялякім выпадку не тануў, як тое агульнавядомае ў палонцы. (фрагмент)