be
pdf

Вольная Бярозаўка 10 (18) 2009

гарадзкая незалежная газэта

Беларусы хочуць у Эўропу. З іншым прэзыдэнтам. Нацыянальны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў (НІСЭПД) правёў чарговае апытаньне жыхароў Беларусі. На пытаньне аб тым, чые інтарэсы выражае цяперашняя ўлада, больш за ўсё адказаў (34,1%) сабралі «чыноўнікі і бюракраты». Адказ «такіх людзей, як я» набраў 25%, а «бедных і сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва» — толькі 12%. На думку амаль 40% апытаных, «за 15 гадоў праўленьня Лукашэнкі разрыў паміж багатымі і беднымі ў нашай краіне павялічыўся» (супрацьлеглага пункту гледжаньня прытрымліваюцца 25,9%), а палітычная сістэма ў Беларусі па 10-бальнай шкале (дзе 1 значыць поўная дэмакратыя, а 10 — поўная дыктатура) атрымала сярэднюю адзнаку - 6 балаў. На думку большасьці апытаных, «асноўная адказнасьць за пагаршэньне эканамічнай сытуацыі ў краіне» ляжыць на прадстаўніках улады - на прэзыдэнце (42.7%), урадзе (40.7%), мясцовай уладзе (24.1%), а не зьнешніх фактарах - на Захадзе (24.7%), Расеі (7.9%) ці славутай мафіі (5.4%).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Вольная Бярозаўка
  • Месца выхаду: Бярозаўка
  • Дата выхаду: 2009-10
  • Рэдактар: Бяздумны Алік
  • Copyright: © 2009 by Вольная Бярозаўка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org