- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У брэжнеўскія часы ён публічна пратэставаў супраць карнай псыхіятрыі ў СССР. Пазбаўлены працы і сродкаў для існаваньня, шукаў падтрымкі ў акадэміка Сахарава. Дзесяцігодзьдзямі пісаў “у стол”. У “Беларускім кнігазборы” выйшла “Выбранае” пісьменьніка-дысыдэнта Алеся Наўроцкага. Госьцем перадачы – укладальнік кнігі Віктар Жыбуль. — Алесь Наўроцкі маю ўвагу прыцягваў даўно, як толькі я прачытаў ягоны цыкль «Элегіі». Менавіта дзякуючы ім, я і зацікавіўся творчасьцю гэтага пісьменьніка, спачатку паэзіяй, а потым і прозай. Ён цікавы парадаксальнасьцю паэтычнага мысьленьня, нечаканымі асацыяцыямі, мэтафарамі.