- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі выйшаў раман пісьменьніцы “Альгердава дзіда”, яго прэзэнтацыі прайшлі ў дзясятках навучальных і культурных установаў Віцебску. У выніку ў горадзе зьявіўся конны помнік князю Альгерду. А першыя яе гістарычныя творы ўспрыняў у штыкі шэры кардынал афіцыёзнай гістарыяграфіі Абэцадарскі. Госьцем перадачы – экс-старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Вольга Іпатава. — Тэма вяртаньня для мяне застаецца вельмі актуальнай. Падняць на ногі ўнука — як напісаць кнігу. Вось я і казала раней — вярнуся, калі «дапішу кнігу». А дзеці ўсё «пішуць» тыя «кнігі». Хочацца ўсе «кнігі дапісаць», і тады можна будзе вярнуцца спакойна. На жаль, мае ўнукі ўжо не адчуваюць, што родная зямля іх — Беларусь. Для мяне ж радзіма заўсёды лепшая за чужыну, дзе жыць камфортна, але дзе ня можа быць утульна маёй душы.