- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зорны час часопісу “Полымя” прыпадае на 1986-2002 гады, калі ягоным галоўным рэдактарам быў Сяргей Законьнікаў. А чым беларускія літаратурныя часопісы сталі сёньня, калі іх цалкам кантралюе дзяржава? І чаму традыцыйны Дзень беларускага пісьменства нагадвае баль падчас чумы? Пра гэта – у гутарцы з паэтам, якому 16 верасьня спаўняецца 70 галоў. — Калі браць сытуацыю, якая склалася зь літаратурай, то яна нейкім чынам парадаксальная. У савецкі час, помніцца, быў бум на тоўстыя часопісы. Літаратура даходзіла да чытача празь іх, вершы паэты чыталі нават на стадыёнах. А былі і паэты, якія не маглі друкавацца, фактычна, знаходзіліся ў падпольлі. Цяпер жа паэты выйшлі з падпольля — поўная свабода, а ў падпольле пайшлі чытачы.