- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У эпоху чытацкае крызы кнігі гэтага пісьменьніка расхопліваюцца ў кнігарнях, а для іх прэзэнтацый выбіраюцца ўсё больш прасторныя залі. Яго раманы перакладаюцца на ангельскую, нямецкую, расейскую, швэдзкую мовы. У чым сакрэт посьпеху творцы, і пра што яго новы раман “Возера радасьці”? Госьцем перадачы – Віктар Марціновіч. — Дзякуй, што пабачылі пазытыў, бо хтосьці з чытачоў напісаў, што «Возера радасьці» — вельмі дэпрэсіўны раман. Так яму падалося. На мой погляд, гэта сьветлая кніжка пра тое, як чалавек, спатыкаючыся з пэўнымі пакутамі і выпрабаваньнямі, захоўвае сьвятло ў душы. Мне падаецца, што цяпер патрэбныя якраз такія кнігі, дзе без прыхарошваньняў расказваецца пра наш час. Пазытыў — гэта стан сьвядомасьці, гэта не аб’ектыўнае нешта, і ў любым жыцьці заўсёды ёсьць дастаткова прычынаў, каб загнацца, расчаравацца, каб стаць пэсымістам.