- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэзэнтацыя кнігі Паліны Качатковай “Гняздо-2” невыпадкова прайшла ў вёсцы Стаўры пад Воршай. На думку аўтаркі, нацыянальная культура павінна больш актыўна праяўляць сябе менавіта на памежжы. Ці зможа беларуская кніга спыніць “русский мир”, які на Віцебшчыне пачуваецца даволі камфортна? Празаік Паліна Качаткова – госьцяй перадачы. — Вы так гаворыце, быццам Менск — цэнтар сусьвету. Між іншым, у Стаўры прыехалі людзі ня толькі са сталіцы, але і зь Віцебску, і з Барані, і з Воршы. Я запрасіла людзей, зь якімі сябрую амаль усё жыцьцё, герояў сваіх твораў, а таксама аршанскую інтэлігенцыю. Гэта насамрэч стэрэатып, што ўсё павінна адбывацца ў сталіцы. Гэта нейкая стыгма з часоў, калі людзі ўсімі сіламі імкнуліся вырвацца зь вёсак, зачапіцца за Менск і сядзець у ім.