- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аздобленыя ім кнігі неаднойчы адзначаліся на разнастайных кніжных біенале. Напрыклад, “Палата кнігапісная” Міколы Нікалаева атрымала Гран-пры на айчынным конкурсе “Мастацтва кнігі”. Чаму ж сёньня ў Беларусі ілюстраваньнем кніг займаюцца аматары, а кнігарні літаральна заваленыя сумнеўнай з гледзішча мастацкага густу прадукцыяй? Мастак Уладзімер Вішнеўскі – госьцем перадачы. — Практычна нічога ня трэба, толькі ўяўленьне. А яно проста так не прыходзіць, патрэбная адмысловая падрыхтоўка. Сучасны чалавек звык карыстацца бачнай карцінкай, а мы, мастакі, пранікаем далёка ў куточкі нашай душы, нашай падсьвядомасьці.