- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 60-я яго імя фігуравала ў данясеньнях старшыні КДБ СССР, адрасаваных ЦК КПСС. У 70-я ён выдаў кнігу “Ветрана”, якая стала прадвесьнікам галоснасьці. У 80-я рэдагаваў тыднёвік “ЛіМ”, які за лічаныя гадзіны зьнікаў з шапікаў “Саюздруку”. У 90-я з трыбуны Вярхоўнага Савету абвесьціў дату дзяржаўнага сьвята – Дня Незалежнасьці. Госьцем перадачы – паэт Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада спаўняецца 85. — Як гэта ні дзіўна, было ня цесна, а ўтульна. Я заўсёды прыгадваў родную хату, калі мы ў стольным Менску гаварылі пра мэтражы жыльлёвай плошчы — колькі ў каго. У Дзямешкаве жылі без электрычнасьці, я памятаю нават вечары пры лучыне.