- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэт выдаткаваў сваю Дзяржаўную прэмію СССР на пасадку лесу ў Петрыкаўскім раёне на беразе Прыпяці і перадаў 26 мільёнаў савецкіх рублёў (сёньня гэта прыкладна 26 мільёнаў даляраў) на пабудову дамоў для чарнобыльскіх перасяленцаў. Ці захоча беларуская дзяржава на знак удзячнасьці прадаставіць кватэру ў Менску знакамітаму земляку, які пасля паўстагодзьдзя жыцьця ў Маскве вырашыў вярнуцца на радзіму? Госьцем перадачы – Ігар Шклярэўскі. — У кнізе некалькі разьдзелаў. Першы разьдзел — найлепшыя вершы расейскіх паэтаў пра Беларусь. Гадоў трыццаць таму падобная анталёгія ўжо выходзіла. Там было шмат вядомых аўтараў, але яшчэ больш рытарычных радкоў на зададзеную тэму.