- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дваццаць пяць гадоў таму быў створаны гурт “Ліцьвіны”, які прынёс на беларускую сцэну нязвыклае гучаньне аўтэнтычнага фальклёру. Не пазначаны ні ў якіх дзяржрэестрах, ён неаднаразова прадстаўляў Беларусь на прэстыжных міжнародных фэстывалях. На адным зь іх “Ліцьвіны” адмовіліся прэзэнтавацца разам з расейскай дэлегацыяй пад псэўдафальклёрную “Калінку-малінку”… Чым гэта закончылася – у гутарцы зь першай салісткай “Ліцьвіноў” Натальляй Матыліцкай. — У «Ліцьвінаў» ёсьць свая перадгісторыя, і немалая — ажно чатыры гады. Яна пачалася з нашай сустрэчы з Уладзімерам Бярберавым у 1987 годзе. Гэта адбылося нетрывіяльна — на вясельлі маёй філфакаўскай аднакурсьніцы Марыны Місько і барда Зьмітра Сідаровіча.