- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Менску і Бабруйску прайшлі прэзэнтацыі кнігі Міхася Кукабакі, што выйшла да 80-годзьдзя аўтара. У савецкіх турмах і псыхушках ён правёў шаснаццаць з паловай гадоў і вызваліўся толькі ў 1988-м. Як былы бабруйскі дзятдомавец пратэставаў супраць увядзеньня савецкіх войск у Чэхаславакію, і ў чым прышчэпка ад страху паводле Кукабакі? Легендарны дысыдэнт – госьцем перадачы. - Вядома ж, я задаволены, і перш за ўсё тым, што пабачыў на сустрэчах шмат моладзі, шмат людзей, якія цікавяцца мінулым. Гэта дае пэўную надзею, што, нягледзячы на актыўную прапаганду з боку расейскіх тэлеканалаў, якія, на жаль, свабодна трансьлююцца ў Беларусі, наш народ паціху ўсё ж аднаўляе сваю нацыянальную ідэнтычнасьць.