- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Брытанскі часопіс The Economist параўнаў Францішка Скарыну з Марцінам Лютарам. Што мусіць ведаць пра беларускага першадрукара заходні чытач, і чаму найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларусі – ордэн Скарыны – патрабуе “рэдагаваньня”? Госьцем Міхася Скоблы "Вольнаяй студыі" – скарыназнавец Вячаслаў Чамярыцкі. — Вядома ж, Скарына не перавярнуў эўрапейскую гісторыю, як тое зрабіў Лютар, але ён стаў першым кнігадрукаром ва ўсёй усходняй Эўропе. Ніхто да яго на вялізным абшары не дадумаўся друкаваць кнігі. Нават у недалёкім ад беларускіх земляў Кёнігсбэргу (цяперашнім Калінінградзе) друкарня зьявілася пазьней.