- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кіраўнік Беларусі неаднойчы прызнаваў, што Беларусі патрэбная нацыянальная ідэя. Але сфармуляваць яе чамусьці ня здольная цэлая Акадэмія навук з дапамогай Адміністрацыі прэзыдэнта. Непасільнае для навукоўцаў і чыноўнікаў паспрабаваў зрабіць паэт-манах Зьніч, які і будзе госьцем перадачы "Вольная Студыя". — Па зямных мерках ёсьць падставы непакоіцца, што сёньняшняе пакаленьне юных беларусаў можа стацца і апошнім. Праўда, на адвароце кніжнай вокладкі зьмешчана больш аптымістычнае двухрадкоўе: «Як колас на забытай пожні, / дай Бог, каб ты ня быў апошні!» Але азірнемся ў гісторыю.