be
Вольная студыя

Вольная студыя

Скобла Міхась
Бліскавіцы фэмінізму: выйшла першая ў Беларусі анталёгія жаночай паэзіі

У анталёгіі пад назвай “Бліскавіцы” прадстаўленая 61 паэтка міжваеннага пэрыяду (1918-1941). Ці натхняў “маладняковак” абвешчаны ў 20-я гады як партыйная дактрына “марксысцкі фэмінізм”, і чаму ў іхняй творчасьці амаль не адчуваўся “крылаты эрас”, які прапагандавалі лектары жанаддзелаў? Госьцяй перадачы – адна з укладальнікаў анталёгіі Аксана Данільчык. — Для мяне і Віктара Жыбуля, зь якім мы разам працавалі над анталёгіяй, гэта сапраўды падзея, бо праца заняла амаль шэсьць гадоў. Ці правамоцны падзел паэзіі па гендэрным прынцыпе? На маю думку — так. Прынамсі, на дадзенай стадыі вывучэньня таго пэрыяду, які ахоплены ў анталёгіі. Такі падзел неабходны хоць бы для таго, каб жаночая паэзія стала абʼектам дасьледаваньня літаратуразнаўцаў, мовазнаўцаў, сацыёлягаў і іншых прадстаўнікоў гуманітарных навук.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Скобла Міхась
Выдаўцы і выдавецтвы: Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Вольная студыя
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2017-03-05
  • Рэдактар: Скобла Міхась
  • Выдавец: Радыё Свабода
  • Памеры: 00:15:00
  • Катэгорыя: Радыёперадачы
  • Copyright: © 2016-2017 by Радыё Свабода
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org